Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка і Парашэнка абмеркавалі бар’еры ва ўзаемным гандлі


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў Украіны і Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка абмеркавалі пытаньні дыялёгу для вырашэньня гуманітарных пытаньняў і зьняцьце штучных гандлёвых бар’ераў.

Як паведамляе прэсавая служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

«суразмоўцы абмеркавалі сумесныя намаганьні для наладжваньня міжнароднага дыялёгу для вырашэньня гуманітарных пытаньняў».

«Прэзыдэнты таксама абмеркавалі шырокі спэктар двухбаковых адносін, у прыватнасьці зьняцьце штучных бар’ераў у гандлі паміж Беларусьсю і Ўкраінай», — гаворыцца ў паведамленьні.

З 19 жніўня ліцэнзаваньне імпарту ўкраінскіх тавараў у Беларусі прымяняцца ня будзе. Пра гэта гаварылася ў камэнтары прэс-службы беларускага МЗС з нагоды прыняцьця Міжведамаснай камісіяй па міжнародным гандлі Украіны рашэньня ад 5 жніўня 2014 года, згодна з якім Украіна спыніць спагнаньне спэцпошліны на беларускія тавары, уведзеныя раней у адказ на рашэньні ўрада Беларусі аб ліцэнзаваньні імпарту шэрагу тавараў з краін, якія не ўваходзяць у Мытны саюз.

«У далейшым любыя праблемныя пытаньні ў двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінах паміж нашымі краінамі будуць вырашацца шляхам кансультацый, у канструктыўным ключы і на ўзаемавыгаднай аснове», — разьлічваюць у МЗС Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG