Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка хоча пазбавіць недатыкальнасьці яшчэ аднаго «сэнатара»


Аляксандр Лукашэнка даручыў склікаць 14 жніўня ў Менску пазачарговую сэсію Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Гэта вынікае з ягонага ўказу № 409 ад 11 жніўня.

Мэта пасяджэньня — «вырашэньне пытаньня аб дачы згоды на ажыцьцяўленьне крымінальнага перасьледу ў дачыненьні да члена Савета Рэспублікі».

Ва ўказе не прыводзіцца імя і прозьвішча сэнатара.

Месяц таму недатыкальнасьці пазбавілі іншага «сэнатара» магілёўскага бізнэсоўца Віталя Кастагорова, якога затрымалі сэсіі верхняй палаты парлямэнта, якая праходзіла ў канцы чэрвеня. Члены Савета Рэспублікі большасьцю галасоў пазбавілі сэнатара недатыкальнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG