Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салют ля турмы Статкевіча


У Магілёве традыцыйна дзень народзінаў палітвязьня Міколы Статкевіча адзначаецца салютам. Яго ладзяць невядомыя актывісты ля папраўчай установы №4, у якой утрымліваецца былы кандыдат на прэзыдэнта.

Гэты дзень народзінаў Статкевіча ня стаў выключэньнем. Некалькі дзясяткаў залпаў асьвяцілі вечаровае неба ў 21.45. Салют быў нядоўгі — крыху больш за паўхвіліны. Зь першымі яго залпамі на месца, адкуль узьляталі ў неба рознакаляровыя пэтарды, кінуліся некалькі супрацоўнікаў турмы.

Як адзначае ў лістах Мікола Статкевіч, калі ладзіцца салют, вязьні радасна вітаюць яго. Некаторыя выгукаюць «Жыве Беларусь!».

Акрамя Міколы Статкевіча, у турме №4 утрымліваюцца яшчэ два палітвязьні — Мікалай Дзядок і Яўген Васьковіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG