Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: актывіста аштрафавалі


Ігар Барысаў, архіўнае фота
Ігар Барысаў, архіўнае фота

Магілёўскі раённы суд пакараў намесьніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава штрафам у памеры 30 базавых велічыняў (4,5 мільёна рублёў).

Судзьдзя Станіслаў Леўчанка прызнаў яго вінаватым у парушэньні закону аб СМІ за тое, што Барысаў перавозіў у сваёй машыне 11 800 асобнікаў газэты «Наш Магілёў» і бюлетэня «Сацыял-дэмакрат».

У адным з гэтых выданьняў была інфармацыя пра кампанію «Народны рэфэрэндум», у другой — пра праграму абароны помнікаў архітэктуры Магілёва.

Барысава абвінавацілі ў тым, што, ня маючы дазволу на распаўсюд, ён перавозіў гэтыя газэты і тым самым іх распаўсюджваў. Актывіст сваёй віны не прызнаў і заявіў, што гэта справа палітычна матываваная. У той жа час ён прызнаў, што перавозіў газэты, колькасьць асобнікаў якіх перавышала дапушчальную законам норму 299 асобнікаў. Але заявіў, што гэтая норма закону не адпавядае міжнародным стандартам. Барысаў прасіў суд закрыць справу і вярнуць канфіскаваныя газэты.

Абаронцам інтарэсаў Барысава была ягоная жонка Алена. Яна адзначыла парушэньне працэдураў затрыманьня і назвала справу палітычна матываванай. Алена адзначыла, што за машынай сачылі ад самага Менску супрацоўнікі спэцслужбаў, якія далі наводку супрацоўнікам ДАІ, каб тыя спынілі аўтамабіль Барысава. Яго завезьлі ў пастарунак Магілёўскага раёну, дзе склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня і забралі газэты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG