Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт салідарнасьці з Украінай хоча распавесьці на Данбасе, у якіх умовах жывуць беларусы


Вольга Мікалайчык

Вольга Мікалайчык

«Камітэт плянуе на восень паездкі на ўсход Украіны з удзелам бардаў, паэтаў, рэжысэраў, — паведаміла Радыё Свабода сяброўка камітэту, рэжысэрка Вольга Мікалайчык.

«Мы хочам сустрэцца зь людзьмі на Ўсходзе, паказаць там нашы фільмы, нашу музыку. Я лічу вельмі важным для беларусаў гаварыць з Усходам Украіны і распавядаць, у якіх умовах мы жывем, падтрымліваць у іх украінскі дух.

І сюды будзем запрашаць украінскіх артыстаў — ня толькі ў Менск, але і ў рэгіёны. Тут бракуе інфармацыі пра тое, што адбываецца ва Ўкраіне. Тут патрэбная інфармацыя зь першых вуснаў, шчырая — праз паэтаў, музыкаў, журналістаў. Людзі ў Беларусі таксама павінны ведаць, чым дыхае Ўкраіна. І гэтая інфармацыя, канечне, моцна адрозьніваецца ад таго, што распавядаюць расейскія СМІ».

Аўтазак паезьдзіў і стаў каля нас, адчыніўшы дзьверы. Такі быў празрысты намёк

Вольга Мікалайчык кажа, што дзейнасьць камітэту моцна кантралюецца. «Але пра гэтыя паездкі мы можам распавесьці, бо ніхто ня зможа нам гэтага забараніць».

Вольга нагадала выпадак, які здарыўся пад сьценамі СІЗА на Акрэсьціна падчас сустрэчы каардынатара камітэту Аляксандра Макаева, які адбыў 15 сутак арышту.

«На сустрэчы былі кіраўнікі камітэту Юры Воўчак і Ігар Рынкевіч. Падагналі АМАП і аўтазак. І празь дзьверы нам сказалі, што пакуль мы не прыбяром украінскі сьцяг, то Макаева ня выпусьцяць. Аўтазак паезьдзіў і стаў каля нас, адчыніўшы дзьверы. Такі быў празрысты намёк».

Беларускі камітэт салідарнасьці з Украінай быў створаны ў сакавіку з ініцыятывы партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Яго падтрымалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, беларускай інтэлігенцыі, лідэры палітычных партыяў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG