Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алегу Корбану далі 10 сутак


Алег Кобран, архіўнае фота

Алег Кобран, архіўнае фота

Як паведамілі праваабаронцы «Вясны’96», актывіста затрымалі 12 жніўня а 10-й раніцы каля станцыі мэтро «Каменная горка». У пастарунку Фрунзенскага раёну Менску на яго склалі пратакол за «дробнае хуліганства» (артыкул 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу). Паводле праваахоўнікаў, ён нібыта ішоў па пешаходным пераходзе і лаяўся матам на мінакоў. Аднак гэтых мінакоў не ўстанавілі.

Алег Корбан ехаў да турмы на Акрэсьціна сустракаць сябра «Альтэрнатывы» Ільлю Дабратвора, які адбыў 14 сутак арышту.

Пра сваё затрыманьне Корбан пасьпеў паведаміць праз тэлефон паплечнікам. Ён зьвязвае перасьлед з акцыяй 26 ліпеня ў Дзяржынску, дзе ля гарвыканкаму быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг, а па горадзе расклееныя плякаты «За незалежную Беларусь!», «Беларусь — не Расея!». Менавіта за ўдзел у гэтай акцыі, як лічаць у «Альтэрнатыве», быў раней арыштаваны Ільля Дабратвор.

XS
SM
MD
LG