Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чынавенства — як гідра, якую цяжка зьнішчыць»


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Лукашэнка заявіў пра чарговае скарачэньне чыноўнікаў. Папярэдняе было абвешчана год таму. Ці заўважылі вы, што чыноўнікаў у Беларусі стала меней? Як ставіцеся да падобных абяцаньняў? На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

Спадар: «Не заўважыў — раз! — што стала менш чыноўнікаў. У абяцаньні ня веру».

Спадарыня: «Сказаў, што скароціць — значыць, скароціць. Можа, раней не было такой магчымасьці. А зараз трэба павысіць заробак».

Спадар: «Трэба скарачаць. Трэба, каб было больш тых, хто вырабляе, і менш тых, хто паперы перабірае».

Спадарыня: «Я сама былая працаўніца дзяржапарату. Там наагул няма ўжо каму працаваць. Гэта называецца не скарачэньне, а аптымізацыя. Настолькі скарацілі, што няма каму працаваць. Людзі звальняюцца, бо ня могуць вытрымаць гэтай нагрузкі. Я канкрэтна бяру сацыяльнае забесьпячэньне — усё прыбіраюць і прыбіраюць. У сабесе — катастрофа, там моладзь проста задыхаецца».

Трэба, каб было больш тых, хто вырабляе, і менш тых, хто паперы перабірае

Спадар: «Іх больш стала, чыноўнікаў гэтых. Разьвялі яшчэ больш. Таго, што ён абяцае, ён ніколі не выконвае. Калісьці нават Пуцін сказаў: лепшы ў нас прамоўца з кіраўнікоў — Лукашэнка. Гаварыць ён можа, але таго не выконвае, што гаворыць. Ён жа сам зь імі зьвязаны, божа мой! Як іх скарачаць, калі ён сам ад іх залежыць? Яны яго і трымаюць, і пояць, і кормяць. Карыстаецца ўсім бясплатна — сам, і, напэўна, сыны, і той Колька яго».

Спадарыня: «Ня менш. Як было,так і засталося. Ніхто іх не скароціць. Скароцяць рабочы кляс. А чыноўнікі застануцца — яны жывуць на нашых плячах з заробкамі 10–15 мільёнаў, што несправядліва».

Спадар: «Напрамак руху правільны, але не магу пацьвердзіць, што іх стала менш. Я сам працаваў у апараце Саўміну. Гэта такая гідра, якую цяжка зьнішчыць. Гэта як інстынкт самазахаваньня. А казаць

Наколькі я ведаю, сьпісы тых, каго скарачаюць, яны былі з пазнакай „для службовага карыстаньня“

можна ўсё што заўгодна. І апошнія дваццаць гадоў мы бачым, што размоваў нават зашмат. А воз на тым жа месцы».

Спадарыня: «Колькі іх было, столькі і будзе — чыноўнікаў. Рабочых трэба больш, а не чыноўнікаў».

Спадар: «На tut.by я чытаў, што былі скандальныя скарачэньні. А ў нас — ня ведаю, наконт скарачэньняў нічога ня чуў. Наколькі я ведаю, сьпісы тых, каго скарачаюць, яны былі з пазнакай „для службовага карыстаньня“. На партале pravo.by тэкст быў пра скарачэньні, але без канкрэтыкі. Таму, з аднаго боку, як бы й верыцца, зь іншага — доказаў няма».

XS
SM
MD
LG