Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Бандарэнка пакараны на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму


Такі прысуд вынесла судзьдзя Кастрычніцкага суду Менску Ала Абакунчык.

Андрэй Бандарэнка заявіў, што будзе абскарджваць прысуд.

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Плятформа» быў затрыманы 11 красавіка. Працэс над Андрэем Бандарэнкам пачаўся 29 ліпеня. Андрэя Бандарэнку абвінавацілі ва ўчыненьні хуліганскіх дзеяньняў, спалучаных з ужываньнем фізычнай сілы. Справу расьсьледаваў Кастрычніцкі райадзьдзел Сьледчага камітэту па Менску.

Падчас судовых паседжаньняў Андрэй Бандарэнка заяўляў, што суд вядзецца неаб’ектыўна, з абвінаваўчым ухілам.

Бандарэнка заяўляў, што судзьдзя Ала Абакунчык адхіліла больш за пяць хадайніцтваў абароны, якія былі накіраваныя на высьвятленьне верагоднасьці паказаньняў аднаго са сьведкаў і пацярпелага.

Падчас расьсьледаваньня былі ўстаноўленыя тры эпізоды хуліганскіх дзеяньняў, учыненых абвінавачаным. Два зь іх зьвязаныя з ужываньнем гвалту ў адносінах да жанчын. Дзеяньні Бандарэнкі кваліфікаваныя сьледчымі як злачынствы, прадугледжаныя ч.1, ч.2 і ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства, злоснае хуліганства і асабліва злоснае хуліганства).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG