Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім чыноўнікам хочуць забараніць займацца бізнэсам і мець рахункі ў замежных банках.

Дзяржаўным служачым у Беларусі зьбіраюцца забараніць мець рахункі ў замежных банках і займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Такая норма ўтрымліваецца ў законапраекце «Аб барацьбе з карупцыяй», які апублікаваны ў аўторак для абмеркаваньня.

Акрамя таго, згодна з праектам закону, чыноўнікам будзе забаронена «выконваць зьвязаныя са службовай (працоўнай) дзейнасьцю ўказаньні і даручэньні палітычнай партыі, іншага грамадзкага аб’яднаньня, сябрам якой ён ці яна зьяўляецца».

Былы міністар працы Беларусі Аляксандар Сасноў лічыць, што такія захады — дэманстрацыя антыкарупцыйнай дзейнасьці ў межах падрыхтоўкі да прэзыдэнцкіх выбараў, а чыноўнікі, задзейнічаныя ў буйных бізнэс-праектах, застануцца і надалей:

Аляксандар Сасноў

Аляксандар Сасноў

«Чыноўнікі заўсёды былі датычныя да бізнэс-структур, але негалосна. Будуць яны займацца бізнэсам і далей, бо гэты законапраект і закон, калі яго прымуць, ніякай рады ня дасьць. Ёсьць спосабы схаваць бізнэс і прыбыткі, чыноўнікі хаваюць і цяпер, і хавалі раней.

Трэба, каб барацьба з карупцыяй вялася галосна, каб гэтая барацьба вялася ня толькі сілавымі структурамі, каб і грамадзкасьць магла гэты працэс адсочваць, назіраць. Каб грамадзкасьць магла даваць інфармацыю пра выпадкі карупцыі, а сілавыя структуры ўжо б рабілі нейкія захады. А пакуль грамадзкасьць адсоўваюць ад гэтага, бо ёсьць чыноўнікі, якія „крышуюцца“ самім прэзыдэнтам. Усё гэта пыха, якая патрэбная для выбараў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG