Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дабратвор: Два судзьдзі адмовіліся, а Матыль мяне асудзіла


Ільля Дабратвор

Ільля Дабратвор

12 жніўня выйшаў на волю грамадзкі актывіст Ільля Дабратвор. Ён быў затрыманы ў Доме правасудзьдзя ў першы дзень суду над Андрэем Бандарэнкам.

Ахоўнікі спынілі яго ля ўваходу ў памяшканьне суду, заўважыўшы на ім майку з надпісам «Свабоду палітвязьням».

Ільля Дабратвор быў асуджаны ў Маскоўскім судзе. Паводле яго словаў, два судзьдзі адмовіліся яго судзіць, але пагадзілася судзьдзя Тацьцяна Матыль, вядомая сваімі прысудамі ў дачыненьні да грамадзкіх актывістаў.

Ільля Дабратвор атрымаў 7 сутак нібыта за хуліганства ў будынку суду і 7 сутак за непадпарадкаваньне міліцыі. Паводле сьведак, ён сядаў на падлогу і адмаўляўся ісьці зь міліцыянтамі.

Ільля Дабратвор: «Мяне судзілі па паскоранай праграме. Я адмовіўся ад сьведак: не хацеў іх бачыць і слухаць, як яны ілжэсьведчаць. Суд адбыўся літаральна за некалькі хвілінаў. Мне маглі даць і 20 сутак і 15, але „зьмякчальнымі“ абставінамі стала тое, што ў мяне пяцёра дзяцей, таму далі толькі 14 сутак.

Гэтым разам на Акрэсьціна было вельмі няўтульна. Не было гарачай вады, не выводзілі на прагулкі і ставіліся даволі жорстка».

XS
SM
MD
LG