Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія войскі наступаюць па некалькіх кірунках адначасова


Баявыя сутыкненьні зафіксаваныя ў раёнах Данецка, Луганска, Горлаўкі, Першамайска і Ілавайска.

Сілы Антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе рыхтуюцца да далейшых наступальных дзеяньняў адначасова па некалькіх кірунках.

Пра гэта паведаміў каардынатар групы «Інфармацыйнае супраціў» Дзьмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.

«Праведзеныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы для далейшых дзеяньняў у кірунку Шахтарска -Тарэза-Сьнежнага-Чырвонала Луча. Адначасова сіламі авіяцыі і артылерыі нейтралізавана частка груп тэрарыстаў, якія вылучаліся для ўзмацненьня абароны баевікоў у раёне Шахтарска, Тарэза і Сьнежнага. Частка груп баевікоў прыбыла ў гэтыя раёны і арганізуюць абарону», — напісаў Тымчук.

«Пад кантролем сіл Антытэрарыстычнай апэрацыі знаходзіцца ўчастак трасы, якая злучае Горлаўку з сіламі баевікоў у раёне Ясінаватая-Данецк. Такім чынам, групоўкі тэрарыстаў у раёне Горлаўкі адрэзаныя ад «ДНР», — гаворыцца ў паведамленьні Тымчука.

Паводле яго слоў, сілы Антытэрарыстычнай апэрацыі праводзяць рэйдавыя апэрацыі на тэрыторыі, умоўна кантраляванай баевікамі.

«Уся жывая сіла і зброю «ДНР» і «ЛНР» кінутыя «на перадавую», — напісаў Тымчук.

На вызваленых тэрыторыях працягваюць дзейнічаць дывэрсійныя групы баявікоў. Зафіксаваныя выпадкі абстрэлу блёкпастоў сіл Антытэрарыстычнай апэрацыі па грамадзянскаму аўтатранспарту, працягваецца абстрэл ўкраінскіх пазыцый з боку Расеі, адзначыў экспэрт.

Асноўныя сілы Антытэрарыстычнай апэрацыі цяпер кінутыя ў раён Данецка і Луганска, дзе сканцэнтраваліся баевікі, піша Тымчук. Украінскія сілавікі асабліва актыўна наступаюць ў ваколіцах Данецка, каб звужыць кольца і адрэзаць шляхі подступаў да горада.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG