Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славянску аднаўляюць працу крамы і рэстараны


Пачатак працаў у разбуранай кавярні ў вызваленым ад сэпаратыстаў Славянску

Пачатак працаў у разбуранай кавярні ў вызваленым ад сэпаратыстаў Славянску

У Славянску Данецкай вобласьці аднаўляюць гандаль крамы, пачынае працаваць рэстаранная гаспадарка. Пра гэта УНІАН паведамілі ў дэпартамэнце эканомікі Данецкай абласной дзяржадміністрацыі (АДА).

«На сёньня ў Славянску адноўленая праца 204 крамаў (59%), 34 кіёскаў (23,4%) і 15 прадпрыемстваў рэстараннай гаспадаркі (9%)», гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле райдзяржадміністрацый і выканкамаў гарадзкіх радаў, прадпрыемствы розьнічнага гандлю ў гарадах і раёнах працуюць у штатным рэжыме. Прадукты першай неабходнасьці завозяцца як цэнтралізавана, так і самастойна прадпрымальнікамі. Адзначаецца павышаны попыт на сацыяльна значныя тавары.

Аднак у АДА адзначылі, што да гэтага часу застаецца ўскладненай дастаўка тавараў паміж гарадамі і назіраецца звужэньне асартымэнту прадуктаў харчаваньня ў аб'ектах розьнічнага гандлю гарадоў і раёнаў, дзе праводзіцца антытэрарыстычная апэрацыя.

XS
SM
MD
LG