Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў указ пра рэжым надзвычайнага становішча


Вайсковая тэхніка на вуліцах Менску, ілюстрацыйнае фота

Вайсковая тэхніка на вуліцах Менску, ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 402 «Аб мерах па забесьпячэньню рэжыму надзвычайнага становішча».

Дакумэнт вызначае парадак арганізацыі і дзейнасьці камэндатуры тэрыторыі, на якой уведзена надзвычайнае становішча, у выпадку яе стварэньня.

Указам вызначаны таксама парадак стварэньня і спыненьня дзейнасьці камэндатуры, яе асноўныя задачы і функцыі, правы і абавязкі службовых асобаў.

Гэты орган утвараецца для выкананьня паўнамоцтваў камэнданта тэрыторыі, а ён, у сваю чаргу, прызначаецца для адзінага кіраваньня сіламі і сродкамі, якія забясьпечваюць рэжым надзвычайнага становішча.

Паводле прэзыдэнцкай прэс-службы, «на сёньня прыняцьце гэтага ўказа як ніколі актуальна. Гэта абумоўлена, у першую чаргу тым, што экстрэмальныя зьявы надвор’я, якія выклікаюць маштабныя крызысныя сытуацыі, на жаль, адбываюцца паўсюдна і ўсё часьцей».

Гэты ўказ павысіць эфэктыўнасьць каардынацыі дзеяньняў дзяржорганаў ва ўмовах надзвычайнага становішча, паведамляе прэс-служба.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG