Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па крымінальнай справе супраць службовых асобаў ААТ «Нафтан» пад варту ўзятыя шасьцёра чалавек. Гэта тры службовыя асобы прадпрыемства, сярод якіх намесьнік гендырэктара «Нафтану», а таксама тры прадстаўнікі суб’ектаў гаспадараньня прыватнай формы ўласнасьці.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў Сьледчым камітэце Беларусі.

Ўсім падазраваным выстаўленыя абвінавачваньні. Некаторыя зь іх ужо пачалі даваць паказаньні «аб сваёй супрацьпраўнай дзейнасьці і выказалі гатоўнасьць кампэнсаваць прычыненую шкоду».

Нанесеная прадпрыемству шкода цяпер складае каля чатырох мільярдаў рублёў.

Дзеяньні службовых асобаў кваліфікаваныя сьледзтвам па ч. 3 арт. 424 (злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі) крымінальнага кодэкса, дзеяньні прадстаўнікоў камэрцыйных структур — па ч. 6 арт. 16 ч. 3 арт. 424 (пасобніцтва ва злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі) крымінальнага кодэкса.

Маёмасьць абвінавачаных арыштаваная. Падчас ператрусаў канфіскавана больш за паўмільёна даляраў ЗША, арыштавана сем дарагіх аўтамабіляў бізнэс-клясы, а таксама ювэлірныя вырабы.

XS
SM
MD
LG