Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік Калмыкіі, бізнэсовец Кірсан Ілюмжынаў пераабраны на пасаду прэзыдэнта Міжнароднай шахматнай фэдэрацыі (ФІДЭ).

Выбары адбыліся ў рамках кангрэсу ФІДЭ, які прайшоў у нарвэскім горадзе Тромсё.

52-гадовы Ілюмжынаў набраў 110 галасоў. Іншы прэтэндэнт на пост – экс-чэмпіён сьвету ў шахматах і апазыцыйны расейскі палітык – Гары Каспараў атрымаў 61 голас.

Расейскія амбасады ў многіх краінах сьвету зьвярталіся да мясцовых нацыянальных шахматных фэдэрацый з прапановай падтрымаць кандыдатуру Ілюмжынава. Каспараў вядомы рэзкай крытыкай на адрас прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна і яго атачэньня.

Кірсан Ілюмжынаў узначальвае Міжнародную шахматную фэдэрацыю з 1995 году. З 1993 па 2010 год ён быў кіраўніком Рэспублікі Калмыкія. Сярод іншага Ілюмжынаў вядомы тым, што ўсур'ёз казаў пра свае кантакты з іншаплянэтнікамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG