Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Макаеў на волі


11 жніўня зь менскай турмы на Акрэсьціна выйшаў на волю пасьля 15-суткавага арышту Алесь Макаеў.

28 ліпеня актывіста асудзілі нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі і хуліганства.

Алесь Макаеў быў затрыманы ўвечары 27 ліпеня каля Чырвонага касцёла. Ён падняў бел-чырвона-белы сьцяг у часе малебну за вызваленьне палітвязьняў, які адбываўся ля касьцёлу сьвятых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасьці.

Сваю акцыю Макаеў прымеркаваў да гадавіны прыняцьця Дэклярацыі пра дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG