Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў абяцае скараціць чыноўнікаў


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

«Мы можам яшчэ ўдвая скараціць дзяржапарат, падняўшы выканаўчую дысцыпліну і забраўшы ад дзяржаўнага апарату тыя функцыі, якія яму не ўласьцівыя і якія проста шкодныя».

Пра гэта заявіў 11 жніўня кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка.

«Бліжэйшым часам мы яшчэ раз падыдзем да значнага скарачэньня дзяржслужачых. Не таму, што яны дрэнныя, а таму, што нам трэба падымаць выканаўчую дысцыпліну», — адзначыў Лукашэнка.

Ён дадаў, што гэты варыянт паспрабуюць прапрацаваць на Менскім аблвыканкаме, прычым не даводзячы заданьні зьверху, а чакаючы варыянтаў з выканкаму.

Наконт заробкаў дзяржслужачых кіраўнік Беларусі сказаў, што ня можа павысіць заробкі, «калі мы насустрач ня зробім руху, руху толькі ў скарачэньні дзяржапарату».

Трэба статус, узровень дзяржслужачых падняць неймаверна, каб гэта сапраўды быў дзяржслужачы, каб гэта быў чыноўнік, які прымае рашэньні

«Трэба статус, узровень дзяржслужачых падняць неймаверна, каб гэта сапраўды быў дзяржслужачы, каб гэта быў чыноўнік, які прымае рашэньні — і ўсе становяцца ў рад, шарэнгу, выконваючы гэтыя рашэньні. Усе астатнія зэканомленыя грошы, плюс яшчэ дадамо — гэта будзе прыстойная зарплата ў дзяржслужачых, і мы вырашым гэтую праблему».

Лукашэнка сказаў, што скарочаныя чыноўнікі павінны быць задзейнічаныя ў эканоміцы, у тым ліку на кіраўнічых пасадах.

XS
SM
MD
LG