Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькі месяцаў таму з будынку Парытэтбанку па вуліцы Караткевіча зьнялі мэмарыяльную шыльду, прысьвечаную пісьменьніку, і барэльеф, створаны скульптарам Юрыем Паляковым.

Зьнялі памятныя знакі ў сувязі з рамонтам будынку, але пакуль на сьвежапафарбаванай сьцяне яны наноў не зьявіліся. Што стала для гараджан і журналістаў падставай, каб затрывожыцца: ці ня зьніклі шыльда і барэльеф назусім?

Наконт лёсу шыльды і барэльефа дырэктар музэйнага комплексу «Гісторыя і культура Аршаншчыны» Уладзімер Кузубаў спакойны:

«У музэйную сыстэму нам на захаваньне нічога не перадавалі, гэта я ведаю дакладна. І проста так „згубіцца“ такія рэчы ня могуць: гэта ж ня жарты, а твор мастацтва — я маю на ўвазе працу талачынскага скульптара Юрыя Палякова. Шыльду і барэльеф зьнялі на час рамонту, і вялікі дзякуй кіраўніцтву банку, якое распарадзілася гэта зрабіць — бо маглі б пафарбаваць і паўзьверх, у нас усякае верагодна... Але адміністрацыя банку абавязаная і павяртаць усе на ранейшыя месцы.

Шыльду і барэльеф зьнялі на час рамонту, бо маглі б пафарбаваць і паўзьверх, у нас усякае верагодна... Але адміністрацыя банку абавязаная і павяртаць усе на ранейшыя месцы. Хочуць яны гэтага ці ня хочуць

Хочуць яны гэтага ці ня хочуць. Ня ім вырашаць лёс мэмарыяльных шыльдаў у нашым горадзе! Гэтае пытаньне мы будзем адсочваць, і, я думаю, падставаў для хваляваньня няма. Спраўдзім праз пару тыдняў, калі рамонт будзе скончаны канчаткова».

Цяперашні будынак Парытэтбанку раней быў адміністрацыйным корпусам аршанскага піўзаводу. Гэта першы будынак на вуліцы Ўладзімера Караткевіча, таму ў свой час мэмарыяльную шыльду пастанавілі зьмясьціць якраз на ім. Штогод у дзень народзінаў пісьменьніка-земляка сюды ўскладаюць кветкі.

Цяперашнюю назву вуліца атрымала ў выніку перайменаваньня напрыканцы 1980-х гадоў. Яно адбылося з ініцыятывы шырокай грамадзкасьці — мастацкай інтэлігенцыі і гараджан-аршанцаў. Вуліца непасрэдна зьвязаная зь лёсам Уладзімера Караткевіча: тут дагэтуль стаіць дом, дзе жыла сям’я пісьменьніка і дзе ў 1956–58 гадах была напісана аповесьць «Дзікае паляваньне караля Стаха».

XS
SM
MD
LG