Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зьбіраецца разьмясьціць у Беларусі авіяполк

абноўлена

Пікет у Хоцімску супраць расейскіх ваенных базаў
Пікет у Хоцімску супраць расейскіх ваенных базаў

Пра гэта, як перадае ИТАР-ТАСС, заявіў галоўнакамандуючы ВПС Расеі Віктар Бондараў.

«Будзем ствараць базу ў Баранавічах, усё для гэтага ёсьць, адзінае, чаго чакаем — заключэньня міжурадавага пагадненьня. Пасьля гэтага прыступім да гэтых мерапрыемстваў у поўным аб’ёме» — сказаў ён.

У сакавіку генэрал Бондараў казаў, што да канца 2014 году на расейскай авіябазе ў Баранавічах будзе разгорнуты зьнішчальны авіяцыйны полк:"У Беларусі ў нас на сталай аснове зараз знаходзіцца зьвяно зьнішчальнікаў Су-27СМ3 у колькасьці чатырох машын. Паводле пляну гэтага году туды саджаем яшчэ эскадрыльлю, а да канца году на аэрадроме Баранавічы, дзе знаходзіцца наша авіябаза, будзе разгорнуты полк Су-27СМ3 ў складзе двух эскадрыльляў — усяго 24 машыны«.

Самалёты Су-27СМ3, хоць і зьяўляюцца зьнішчальнікамі, здольныя несьці бомбы, а таксама могуць утрая больш эфэктыўна, чым базавая мадэль Су-27, працаваць па наземных цэлях.


«Дадзеныя самалёты ў Беларусі — гэта хутчэй сыгнал нашым суседзям у Польшчы і краінах Балтыі. Для абароны, думаю, яны тут залішнія. Для гэтых мэтаў тут хапае нашай супрацьпаветранай абароны», — заявіў у інтэрвію Свабодзе ваенны экспэрт Аляксандар Алесін.

Аляксандр Алесін дадаў: «Год таму была інфармацыя, што гэты полк будзе разьмяшчацца ў Лідзе. Вядома, трэба было чакаць, што ўзважыўшы ўсе фактары, выбар будзе зроблены на карысьць Баранавічаў. У Лідзе першапачаткова базаваліся бамбардзіроўшчыкі, зараз там базуюцца штурмавікі і вучэбная эскадрыльля. А ў Баранавічах з савецкіх часоў базаваліся Су-27, Міг-29, там жа знаходзіцца авіярамонтны завод, які спэцыялізуецца на гэтых мадэлях. Апроч таго, у Баранавічах ёсьць уся неабходная інфраструктура: ангары, рамонтныя памяшканьні. Выглядае, што было вырашана зэканоміць на выдатках. Улічваючы хуткасьць Су-27 (каля 2500 км/г) і невялікую плошчу Беларусі, асаблівай розьніцы няма, дзе яны будуць знаходзіцца. Беларусь яны змогуць перасекчы за лічаныя хвіліны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG