Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскія драпежнікі ласуюцца беларускім мясам


Насельнікі маскоўскага заапарку ядуць гародніну і садавіну імпартнай вытворчасьці, паведаміла Інтэрфаксу кіраўніца службы заапарку па зьнешніх камунікацыях Ганна Качуроўская.

«Гэта Польшча, Вугоршчына. Жывёлы ядуць каля 300 кг у дзень, гародніна і садавіна — важны складнік іх рацыёну», — распавяла Качуровская.

Пры гэтым паводле яе, маскоўскі заапарк ў меншай ступені залежыць ад паставак мяса.

«Мяса беларускае», — падкрэсьліла прадстаўніца адміністрацыі заапарку.

«Мы будзем думаць, як выходзіць з сытуацыі, размаўляць з нашымі пастаўшчыкамі. Спадзяемся, што нам дапамогуць, падтрымаюць ва ўрадзе Масквы», — дадала Ганна Качуровская.

XS
SM
MD
LG