Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Снарад трапіў у данецкую турму: адзін зьняволены загінуў, 106 разьбегліся


У выніку бунту, які пачаўся ў Данецкай калёніі, 106 чалавек здолелі зьбегчы, частка зь ях іх пасьля вярнулася ў папраўчую ўстанову.

Падчас артабстрэлу ў Данецку снарад трапіў у будынак папраўчай калёніі, адзін зьняволены загінуў, больш за 15 былі параненыя. Пра гэта паведамляе сайт мэра Данецка.

«Позна ўвечары 10 жніўня ў выніку артабстрэлу снарад трапіў у жылую зону папраўчай калёніі строгага рэжыму № 124 ў Кіраўскім раёне. Загінуў адзін зьняволены, тры чалавекі параненыя і яшчэ 15 атрымалі лёгкія раненьні. Акрамя таго, снарадамі былі пашкоджаныя штаб, падстанцыя і прамзона. У калёніі ўспыхнуў бунт і 106 чалавек пакінулі месца зьняволеньня. Па стане на раніцу частка зь іх вярнулася ў папраўчую ўстанову. Дакладныя лічбы будуць зразумелыя бліжэй да вечара сёньняшняга дня», — гаворыцца ў паведамленьні.

Акрамя таго, паводле дадзеных гарсавета, пашкоджана некалькі жылых і прамысловых будынкаў у Данецку.

Раніцай 11 жніўня ў Данецку зноў пачаліся артабстрэлы.

XS
SM
MD
LG