Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве на Храшчаціку адноўлены рух транспарту


Як перадае агенцтва УНІАН, у цэнтры Кіева на вуліцы Храшчацік, дзе некалькі дзён таму яшчэ стаялі барыкады і намёты ўдзельнікаў Эўрамайдану, сёньня з раніцы рухаюцца аўтамабілі.

Машыны рухаюцца таксама па прылеглых да Храшчаціка вуліцах, акрамя вуліцы Інстытуцкай, дзе яшчэ не разабраныя барыкады. Вуліцу Інстытуцкую таксама называюць вуліцай Герояў Нябеснай Сотні. Менавіта тут было найбольш ахвяр пад час лютаўскага супрацьстаяньня сілавых структур і пратэстоўцаў.

На Майдане Незалежнасьці цяпер стаіць два намёты: мабілізацыйны намёт Нацыянальнай гвардыі і намёт каля прэс-цэнтра Майдана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG