Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія «Грады» зьнішчылі данецкую вёску Сьцяпанаўку


Прэсавы цэнтар Антытэрарыстычнай апэрацыі апублікаваў здымкі разьбітай абстрэламі сыстэм залпавага агню «Град» з расейскай тэрыторыі вёскі Сьцяпанаўка Данецкай вобласьці.

Як піша УНІАН, вёска Сьцяпанаўка цалкам зьнішчаная ў выніку абстрэлу з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі:

"Некалі квітнеючае паселішча, дзе пражывала больш за тысячу чалавек, дзе быў чутны дзіцячы сьмех, дзе гулялі вясельлі, цяпер зьнішчанае дашчэнту залпамі з БМ 21"Град". Расейскія ракеты дакладна патраплялі ў мірныя дамы ўкраінцаў, руйнуючы ня толькі будынкі, але і чалавечыя мары і лёсы".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG