Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску па праспэкце Незалежнасьці будзе хадзіць новы аўтобус

  • БелаПАН

З 25 жніўня з мэтай памяншэньня загрузкі аўтобусаў маршруту № 100 па будных днях у гадзіны пік арганізуецца праца аўтобуснага маршруту № 111 «Аэрапорт Менск-1» — «Плошча Перамогі». Аўтобус будзе хадзіць па вуліцах Чкалава і Маскоўская, а таксама па праспэкце Незалежнасьці і выконваць усе прамежкавыя прыпынкі ў абодвух напрамках.

Акрамя гэтага ў сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян аб арганізацыі транспартнага абслугоўваньня вул. Радужнай з 1 верасьня ў якасьці экспэрыменту будуць унесеныя зьмены ў трасу аўтобуснага маршруту № 11 Дыспэтчарская станцыя (ДС) «Сухарава-5» — ДС «Вясьнянка» з арганізацыяй руху па прасп. Пушкіна, вул. Арлоўскай, прасп. Пераможцаў, вул. Радужнай, вул. Ціміразева ў абодвух напрамках.

Таксама з мэтай арганізацыі бесьперасадачнай транспартнай сувязі на ўчастку ад пл. Бангалор да ДС «Карбышава» для праезду пасажыраў да прыгарадных аўтобусных маршрутаў зь 1 верасьня па ўсіх днях тыдня будзе арганізавана праца новага аўтобуснага маршруту № 133 ДС «Карбышава» — ДС «Вясьнянка» з рухам па вул. Гамарніка, вул. Мірашнічэнкі, 1-м зав. Кальцова, вул. Кальцова, вул. М. Багдановіча, вул. Арлоўскай, прасп. Пераможцаў, вул. Нарачанскай у абодвух напрамках з выкананьнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў.

Адначасова будзе адменена праца тралейбуснага маршруту № 28 ДС «Вясьнянка» — «Зялёны Луг-3» у сувязі зь яго поўным дубляваньнем аўтобусным маршрутам № 133.

XS
SM
MD
LG