Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку працягваюцца баявыя дзеяньні


Жыхары паведамляюць аб мінамётных абстрэлах. Разбураныя некалькі прыватных дамоў, пашкоджаны гарадзкі шпіталь.

У Луганску жыхары восьмы дзень застаюцца безь святла і вады. Не працуюць мабільная і стацыянарная тэлефонная сувязь. Зачыненыя большасьць аптэк і крамаў. У гарадзкой радзе Луганску паведамляюць аб абстрэлах горада.

Урадавыя войскі працягваюць апэрацыю ў ваколіцах Данецку. Напярэдадні новы прэм’ер-міністар так званай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандар Захарчанка пацьвердзіў паведамленьні аб акружэньні групоўкі сэпаратыстаў у Данецку і Горлаўцы і заявіў пра гатоўнасьць спыніць агонь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG