Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка прапанаваў ЗША далучыцца да гуманітарнай місіі на ўсходзе краіны


Адпаведную прапанову ўкраінскі лідэр зрабіў падчас тэлефоннай размовы з амэрыканскім віцэ-прэзыдэнтам Джо Байдэнам.

Абодва палітыкі пагадзіліся, што міжнародная гуманітарная дапамога пад эгідай Чырвонага Крыжа не павінна пастаўляцца ў суправаджэньні замежных вайскоўцаў. Забясьпечваць падтрымку гуманітарнай місіі падчас прыбыцьця на тэрыторыю Ўкраіны будуць украінскія памежнікі.

Парашэнка і Байдэн лічаць, што калі б Расія хацела паляпшэньня гуманітарнай сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны, яна спыніла б абстрэл украінскіх войскаў, вызваліла ўкраінскіх закладнікаў і спыніла пастаўляць зброю прарасейскім сэпаратыстам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG