Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве навальніца паралізавала транспартны рух ад чыгуначнага вакзалу ў цэнтар гораду.

На вуліцы Першамайскай утварыўся вялікі корак. Чарада машын, пераважна тралейбусаў і аўтобусаў, расьцягнулася на некалькі сот мэтраў. Транспарт ня мог адолець вялізную лужыну, якая ўтварылася, паводле кіроўцаў, праз забітую будаўнічым друзам каналізацыю. Ваду давялося адпампоўваць з дапамогай пажарных машын.

Гэтую частку цэнтральнай вуліцы гораду нядаўна рамантавалі, клалі новы асфальт. Будаўнічая тэхніка дагэтуль стаіць ля праезнай часткі.

У Менску залева сёньня затапіла скрыжаваньне вуліц Каліноўскага і Лагойскага тракту.

Фота Юры Малярэўскі

А таксама вуліцу Багдановіча, пра гэта паведамляюць у сацыяльных сетках.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG