Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы скідваюць ежу з самалётаў уцекачам на поўначы Іраку


ЗША правялі другую апэрацыю па дастаўцы вады і харчаваньня тысячам іракцаў, уцекачам у горы ад узброеных ісламістаў, якія наступаюць. Грузы скідваліся на парашутах з дэсантных самалётаў ВПС ЗША. Паводле інфармацыі Пэнтагону, толькі сёньня былі скінутыя ўцекачам 72 палеты з грузамі.

Напярэдадні на поўначы Іраку ЗША распачалі масаваныя налёты на пазыцыі атрадаў арганізацыі «Ісламская дзяржава». Удары наносіліся па мінамётных пазыцыях і аўтакалёне ісламістаў у горада Эрбіль.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама загадаў нанесьці авіяўдары па ісламістах на поўначы Іраку ў сувязі з пагрозамі для бясьпекі вайскоўцаў і дыпляматычных працаўнікоў і, як гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні, дзеля прадухіленьня магчымых актаў генацыду ў дачыненьні да рэлігійных меншасьцяў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG