Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМАП не пусьціў заўзятара на стадыён з плякатам на беларускай мове


Падчас гульні на Цэнтральным стадыёне Гомеля гарадзенскага футбольнага клюбу «Нёман» з гаспадарамі, футбольным клюбам «Гомель», міліцыя не пусьціла аднаго з заўзятараў, Андрэя Яфрэмава, на стадыён. Пра гэта паведаміў сайту charter97.org чытач.

Андрэй прынёс з сабой плякат, на якім не было напісана ніякіх падазроных для праваахоўных органаў фразаў, толькі намаляваная рысь як сымбаль Гомеля і напісана «Толькі Адзін № 1». Плякат быў намаляваны ад рукі каляровымі алоўкамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG