Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горад Мар’інка ў прыгарадзе Данецку вызвалены ад сэпаратыстаў


Прыгарад Данецку — населены пункт Мар’інка узяты пад кантроль Узброенымі сіламі Ўкраіны і добраахвотнымі батальёнамі. Аб гэтым паведамляецца ў пятніцу на старонцы добраахвотніцкага батальёну «Данбас» у сацыяльнай сетцы Facebook. У паведамленьні адзначаецца, што вакол горада яшчэ застаецца значная колькасьць сэпаратыстаў. Падчас спэцаперацыі байцы «Данбаса» выявілі іх умацаваную пазыцыю і абстралялі яе. «У адказ па байцах „Данбасу“ страляў снайпэр», — гаворыцца ў паведамленьні.

Напярэдадні ў штабе сэпаратыстаў паведамлялі, што Мар’інка на працягу дня некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі.

Горад Мар’інка зьяўляецца прыгарадам Данецку, гэта значыць мае агульную зь ім адміністрацыйную мяжу. Разьмешчаны на захад ад абласнога цэнтру.

У штабе самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі паведамілі пра артылерыйскія ўдары ўкраінскай арміі, якія былі нанесеныя ў ноч на суботу. Паводле папярэдніх дадзеных, боерыштунак выбухнуў непадалёк ад начнога клюбу «Калізэй». Інфармацыі пра ахвяраў і пацярпелых не паступала.

XS
SM
MD
LG