Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан гатовы ўдарыць і па Ерэване


Мапа Нагорнага Карабаху

Мапа Нагорнага Карабаху

Азэрбайджан здольны і гатовы ўдарыць па любых вайсковых аб’ектах у Армэніі, улучна са сталіцай дзяржавы Ерэванам, у выпадку, калі Армэнія паспрабуе зладзіць акты сабатажу на найбуйнейшай у Азэрбайджане гідраэлектрастанцыі. Пра гэта заяўляе азэрбайджанскае Міністэрства абароны.

Заява, апублікаваная мясцовым тэлеканалам ANS, зьявілася ў адказ на словы міністра абароны Армэніі Сэйрана Аганяна, які нібыта намякнуў на магчымасьць актаў сабатажу на Мінгячавірскай гідраэлектрастанцыі на захадзе Азэрбайджану.

«Калі нешта падобнае здарыцца, нашы ўзброеныя сілы дадуць неадкладны і сувымерны адказ. Нашы ўзброеныя сілы здольныя ўдарыць па любых вайсковых аб’ектах, якія знаходзяцца ў зоне акупацыі і ў Рэспубліцы Армэніі. Міністэрства абароны заяўляе, што азэрбайджанскае войска, чые ракеты нацэленыя на Рэспубліку Армэнію, гатовае выканаць загад зраўняць зь зямлёй нават сталіцу ворага Ерэван», — цытуе заяву тэлеканал ANS.

Адносіны паміж Армэніяй і Азэрбайджанам надзвычай абвастрыліся ў апошнія дні пасьля сэрыі перастрэлак на мяжы, у тым ліку, на лініі падзелу бакоў у Карабаху, а таксама на мяжы паміж дзьвюма краінамі. Абодва бакі абменьваюцца абвінавачваньнямі ў эскаляцыі канфлікту.

XS
SM
MD
LG