Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прапануем чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украінcка-расейскаму канфлікту.

— Уладзімір Уладзіміравіч, чаму вы забаранілі імпарт тавараў у РФ?

— Усе ўвялі санкцыі супраць Расеі, і я таксама ўвёў...
— Таксама супраць Расеі?!

Кіеўскі камунальнікі расчысьцілі частку Майдана ад намётаў і барыкадаў.
— А ці не ранавата пачалі ёлку ставіць?

Масква. Прадуктовая крама.
— Мідыі ёсьць?
— Ёсьць.
— Божухна, але адкуль, іх нідзе ж няма.
— Беларускія.
— Але ж у Беларусі ...
— БЕЛАРУСКІЯ.
— Зразумеў. 15 беларускіх мідый.

Пасьля падпісаньня асацыяцыі з Эўразьвязам Украіна робіць выгляд эўрапейскай краіны. Больш яна нічога не робіць.

Спрабуючы даказаць сваю легітымнасьць ў Эўрапейскім судзе, Януковіч паказаў там наколку «Падлай буду да 2015 году».

Расія засяродзіла на мяжы з Украінай 42 тысячы апалчэнцаў Данбаса.

— Нацбанк патлумачыў падзеньне грыўні на мінулым тыдні падзеямі ў Вярхоўнай Радзе і ўва ўрадзе.
— А чаму даляр пасьля гэтага не апусьціўся?
— Чакае далейшых падзеяў у Радзе і ўва ўрадзе.

Тысячы расейцаў пасьля банкруцтва турапэратараў не могуць вярнуцца дадому. Хоць пасьля ўвядзеньня санкцый ім туды лепш і не вяртацца.

Афіцыёз. Голубу, які нагадзіць на Пуціна, прысвоенае званьне Героя Ўкраіны.

Пуціна паслаў Бог... Нават Бог паслаў Пуціна!

Сяджу на кухні, гляджу, як закіпае вада ў чайніку, і як згадаю, колькі плацім расейцам за той газ, дык ўжо і гарбата ў горла ня лезе.

Адзін зь лідэраў сэпаратыстаў Алег Цароў: «Сапраўдны патрыёт не шукае выгады ад продажу Радзімы».

Каб у гэты цяжкі час хоць неяк натхніць украінцаў, Аргентына абвясьціла дэфолт.

У Расеі не будзе закручваньня гаек, бо ў труну звычайна забіваюць цьвікі.

XS
SM
MD
LG