Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сіманенка: Лукашэнка прапанаваў Менск для перамоваў паміж прэзыдэнтамі Беларусі, Расеі, Казахстану і Ўкраіны


Зюганаў і Сіманенка адказалі на пытаньні карэспандэнта Радыё Свабода пра месца, час і фармат правядзеньня перамоваў паміж прэзыдэнтамі.

Пётра Сіманенка, першы сакратар ЦК Кампартыі Ўкраіны:

«Які сэнс зьбірацца ўтрох без чацьвёртага? Трое гатовыя да гэтых сустрэч, а чацьверты чакае, што скажуць яму ў Вашынгтоне. Таму адказ на ваша пытаньне, калі пачнуцца сустрэчы, залежыць не ад трох прэзыдэнтаў, а ад чацьвёртага.

Але мы ў любым выпадку падтрымліваем ідэю саміх перамоваў.

Што тычыцца колькасьці сустрэчаў, то для мяне важная ня столькі іх колькасьць, колькі вынік. І калі трэба ня менш за 100 сустрэчаў, я гатовы ўдзельнічаць у іх хоць кожную гадзіну.

Што тычыцца месца правядзеньня, то я магу спаслацца на Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, які заявіў пра сваё жаданьне правесьці іх у Менску».

Кіраўнік КПРФ Генадзь Зюганаў, адказваючы на гэтае пытаньне, заўважыў:

«Я б на месцы Парашэнкі ня стаў адкладаць гэтыя сустрэчы. Часу, каб спыніць кровапраліцьце ва Ўкраіне, застаецца ўсё меней і меней. Нельга затрымлівацца, трэба сядаць за стол перамоваў».

Зюганаў і Сіманенка выйшлі на прэс-канфэрэнцыю да журналістаў у гатэлі «Эўропа», падводзячы вынікі свайго візыту ў Менск і сустрэчы з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам.

Кіраўнік Беларусі сёньня заявіў пра магчымыя сустрэчы з удзелам кіраўнікоў Беларусі, Казахстану, Расеі і, магчыма, Украіны. Паводле словаў Лукашэнкі, яны заплянаваныя на бліжэйшы час. Месца сустрэч афіцыйна не называецца.

Гэтую заяву Лукашэнка зрабіў сёньня ў Менску на сустрэчы з кіраўнікамі кампартыяў Расеі і Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG