Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 расейскіх дзеячаў культуры трапяць пад санкцыі Ўкраіны


Іосіф Кабзон, якому забаронены ўезд у Латвію за падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Іосіф Кабзон, якому забаронены ўезд у Латвію за падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Міністар культуры Ўкраіны Яўген Нішчук заявіў аб намеры ўвесьці санкцыі супраць 14 дзеячаў расейскай культуры, якія выступаюць у падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.

«Наконт сьпісу дзеячаў культуры, у дачыненьні да якіх будуць ужытыя санкцыі, іх ня будзе 511. Адабраныя 14 чалавек, да якіх будуць ужытыя пэўныя абмежаваньні», — сказаў ён.

Пры гэтым Нішчук адзначыў, што пералік абмежаваньняў і асобаў, да якіх яны будуць ужытыя, вызначае Міністэрства ўнутраных справаў і Міністэрства замежных справаў.

У МУС раней заявілі, што пад ўкраінскія санкцыі патрапяць расейскія палітыкі і дзеячы культуры, якія падтрымалі анэксію Крыма і права на ўвядзеньне расейскіх войскаў ва Ўкраіну.

23 ліпеня кабінэт міністраў стварыў камітэт па ўвядзеньні пэрсанальных і сэктаральных санкцый супраць Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG