Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка анансаваў сустрэчы з Пуціным, Назарбаевым і, магчыма, Парашэнкам


Кіраўнік Беларусі сёньня заявіў пра магчымыя сустрэчы з удзелам кіраўнікоў Беларусі, Казахстану, Расеі і, магчыма, Украіны. Паводле словаў Лукашэнкі, яны заплянаваныя на бліжэйшы час. Месца сустрэч не называецца.

Гэтую заяву Лукашэнка зрабіў сёньня ў Менску на сустрэчы з кіраўнікамі кампартыяў Расеі і Ўкраіны, — перадае БелТА.

«Бліжэйшым часам мы плянуем — прэзыдэнты Беларусі, Расеі, Казахстану, Украіны (калі Ўкраіна на гэта пойдзе, хоць пярэчаньня няма) — правесьці шэраг сустрэч для таго, каб прынцыпова абмеркаваць, што ж адбываецца тут у нас», — заявіў Лукашэнка.

XS
SM
MD
LG