Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі раздаваць wi-fi у парках і кавярнях вырашылі без пашпартоў


Turkey -- A sign advertising free Wi-Fi zone is seen at the Sultanhamet area of Istanbul, Turkey, in this September 30, 2010 file photo.

Turkey -- A sign advertising free Wi-Fi zone is seen at the Sultanhamet area of Istanbul, Turkey, in this September 30, 2010 file photo.

Пасьля хвалі незадаволенасьці з боку карыстальнікаў сацыяльных сетак расейскія чыноўнікі паведамілі, што для выхаду ў інтэрнэт па тэхналёгіі wi-fi у грамадзкіх месцах Масквы ня трэба будзе прад’яўляць пашпарт.

Раней паведамлялася, што прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў пастанову, якая забараняе ананімны доступ да інтэрнэту ў рэстаранах, мэтро, парках і іншых грамадзкіх месцах — для выхаду ў інтэрнэт праз wi-fi карыстальніку неабходна будзе падаць прозьвішча, імя, імя па бацьку, «пацьверджаныя дакумэнтам». Гэта выклікала хвалю незадаволенасьці сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак. Пасьля чаго зьявілася інфармацыя, што дакумэнт, падпісаны Дзьмітрыем Мядзьведзевым, «няслушна патрактавалі».

Уводзіць свае дадзеныя чалавек мусіць толькі пры карыстаньні інтэрнэтам у пунктах калектыўнага доступу. Пра гэта распавёў ІТАР-ТАСС кіраўнік дэпартамэнту інфармацыйных тэхналёгіяў гораду Масквы Арцём Ермалаеў.

Ермалаеў растлумачыў, што асноўная частка пунктаў калектыўнага доступу разьмешчаная ў аддзяленьнях «Пошты Расеі».

Пунктаў wi-fi у парках, мэтро, ВНУ, школах, шпіталях у Маскве гэта тычыцца ня будзе.

«Гаворка вядзецца менавіта пра пункты калектыўнага доступу, і калі той дакумэнт выпускалі — мелі на ўвазе менавіта іх і ўнівэрсальныя паслугі сувязі», — заявіў чыноўнік.

«Ніхто не зьбіраецца абмяжоўваць wi-fi у месцах агульнага карыстаньня. Гэта тычыцца толькі пунктаў калектыўнага доступу, якія фактычна фінансуюцца ў рамках унівэрсальнай паслугі сувязі», — дадаў ён.

XS
SM
MD
LG