Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду плян урэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне


Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў сёньня, прымаючы ў Менску лідэраў камуністычных партыяў Расеі і Ўкраіны Генадзя Зюганава і Пятра Сіманенку, перадае БЕЛТА.

«На жаль, мір ва Ўкраіне нікому не патрэбны. Я ў свой час прапанаваў варыянт, і зь ім Захад пагадзіўся — тыя, хто са мной размаўлялі, сказалі, што гэта нармальны варыянт, — заявіў Лукашэнка. — Але я ім сказаў: улічыце — гэта будзе для вас лякмусавай паперкай. І калі вы хочаце, каб ва Ўкраіне быў мір, вы з гэтым плянам пагодзіцеся. Тым болей ад іх не патрэбна было ніякіх затрат».

«І тады я лішні раз зразумеў, і пра гэта казаў сваім калегам-прэзыдэнтам, што нас проста ўцягваюць у гэтую бойню, і чым больш, тым лепш».

У паведамленьні БЕЛТА сутнасьць і дэталі мірнага пляну Лукашэнкі не раскрываюцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG