Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СААЗ: распаўсюджваньне Эболы — пагроза міжнароднага значэньня


Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) сёньня абвясьціла, што распаўсюджваньне віруса ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы ўяўляе сабой пагрозу міжнароднага значэньня і зьяўляецца надзвычайнай падзеяй.

Як заявілі экспэрты СААЗ па выніках праведзенага ў Жэнэве пасяджэньня надзвычайнага камітэту арганізацыі, у сувязі з вірулентнасьцю віруса Эболы магчымыя наступствы яго далейшага распаўсюджваньня могуць быць асабліва сур’ёзныя.

СААЗ рэкамэндуе ўвесьці рэжым надзвычайнага становішча ў краінах, дзе былі зафіксаваныя выпадкі гэтага захворваньня. Аднак арганізацыя ня лічыць неабходным ўводзіць абмежаваньні на міжнародныя паездкі ў сувязі з успышкай Эболы.

Па апошніх дадзеных, ахвярамі ліхаманкі Эбола сталі 932 чалавекі. Выпадкі заражэньня гэтым вірусам былі адзначаны ў Гвінэі, Сьера-Леонэ, Лібэрыі і Нігерыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG