Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі зьбілі ўкраінскі самалёт і санітарны гелікоптэр


Архіўнае фота. 2008 год.

Архіўнае фота. 2008 год.

Украінскі зьнішчальнік Міг-29 быў сёньня зьбіты над Енакіевам Данецкай вобласьці. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў прадстаўнік антытэрарыстычнай апэрацыі Аляксей Дмітрашкіўскі.

«Самалёт упаў на паўночны захад ад Луганску. Вядуцца пошукавыя работы і высьвятляюцца абставіны зьбіцьця самалёта», — сказаў Дмітрашкіўскі.

Сёньня сэпаратысты таксама пашкодзілі ўкраінскі санітарны гелікоптэр, які займаўся перавозкай параненых вайскоўцаў з зоны баявых дзеяньняў. «Была дамоўленасьць, што дадзенага тыпу верталёты ня будуць абстрэльвацца, але тэрарысты яшчэ раз даказалі тое, што яны не выконваюць свае абяцаньні», — сказаў прадстаўнік украінскага камандаваньня.

Паводле словаў Дмітрашкіўскага, падбіты верталёт зрабіў вымушаную пасадку.

«Месца пасадкі мы пакуль не разгалошваем дзеля захаваньня жыцьця лётчыка», — падкрэсліў ён.

Аляксей Дмітрашкіўскі кажа, што пакуль зьвестак аб загінуўшых няма.

17 ліпеня на Данеччыне быў зьбіты пасажырскі самалёт «Боінг-777», усе 298 пасажыраў ляйнэра загінулі.

Захад і Ўкраіна заяўляюць, што доказы таго, што самалёт зьбілі прарасейскія баевікі з комплексу «Бук» пры верагоднай падтрымцы Масквы. Баевікі і Расея сваё дачыненьне адмаўляюць.

Узброеныя сутыкненьні з сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны пачаліся ў красавіку.

XS
SM
MD
LG