Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія гурманы па-рознаму рэагуюць на забарону імпарту прадуктаў


Ня гледзячы на запэўніваньні Ўладзімера Пуціна, што санкцыі ў стылі «зуб за зуб» будуць мець мінімальнае ўзьдзеяньне на расейскіх грамадзянаў, яго крок быў неадкладна скрытыкаваны ў інтэрнэце гурманамі зь ліку гарадзкой сярэдняй клясы Расеі, якая даўно прызвычаілася і палюбіла імпартнае харчаваньне.

Але рэакцыя пакупнікоў некаторых раскошных маскоўскіх супэрмаркетаў, такіх як «Азбука Густу», была супярэчлівай.

Пэнсіянэрка Сьвятлана, 77 гадоў, якая адмовілася назваць сваё прозьвішча, спаслаўшыся яе мінулую грамадзкую вядомасьць, пахваліла крок Пуціна і сказала, што яе муж ужо прапанаваў адвозіць яе на рынак кожны тыдзень, каб купляць сьвежыя садавіну і гародніну, калі супэрмаркеты ня змогуць забясьпечыць імі, або яны стануць занадта дарагімі. «Яны ўвялі санкцыі супраць нас», — сказала яна. — «Чаму мы павінны проста маўчаць у адказ?»

Аляксандра Акімава, 23-гадовая рэклямшчыца, якая прыехала купляць замежны лікёр ў якасьці падарунку для кліента, таксама падтрымала санкцыі ў адказ. «Я думаю, што гэта будзе мець добры ўплыў на нашу ўласную айчыннай вытворчасьць», — сказала яна.

Іншыя, аднак, былі відавочна засмучаныя.

«Я ня думаю, што гэта вельмі добра», — сказаў Ільля, 22-гадовы праграміст з Масквы, які адмовіўся назваць сваё прозьвішча. Ён кажа, што ніколі не надаваў асаблівую ўвагу таму, адкуль прадукты пастаўляюцца, але баіцца, што яго ўлюбёныя рэчы, магчыма, хутка зьнікнуць. «Я ня думаю, што гэта павінна адбывацца ў сучасным свеце. Гэта рэшткі Савецкага Саюзу».

57-гадовая Майя, выходзячы з «Азбукі густу» нагружаная торбамі, апісала сябе як «ласаўку» і коратка выказала змрочны прагноз на будучыню, калі нельга будзе купіць італьянскія спагеці і бальзамічны воцат.

«Я купляю італьянскую прадукцыю, часта францускія віны і сыры,» — сказала яна. «Калі яны забароняць гэта, я буду сумаваць, але што вы можаце зрабіць?»

Майя таксама бачыць гэты крок як выклік для расейскіх вытворцаў. «Справа ў тым, што мы павінны вырабляць рэчы для сябе,» — сказала Майя. «Але краіна была разбурана тымі ж людзьмі, якія і выклікалі на нас гэтыя санкцыі».

XS
SM
MD
LG