Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойцы сьвятара далі 14 гадоў


Смаляны, дзе адбылася трагедыя

Смаляны, дзе адбылася трагедыя

Суд Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці пакараў 23-гадовага забойцу праваслаўнага сьвятара пазбаўленьнем волі на 14 гадоў.

Настаяцеля царквы ў аграгарадку Смальяны Аляксандра Марозава ў Аршанскім раёне забілі ў лістападзе 2013 году. Па гэтай справе затрымалі двух мясцовых жыхароў. Аднаму зь іх прад’явілі абвінавачаньне ва ўчыненьні забойства, а другога адпусьцілі.

Паводле сьледзтва, сьвятар даў прытулак у сваім доме двум маладым людзям. Уначы паміж загінулым і мужчынамі ўзьнік канфлікт, і сьвятара зарэзалі нажом. Забойца быў п’яны.

XS
SM
MD
LG