Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста «Альтэрнатывы» арыштавалі на 10 сутак


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Актывіст грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Алег Кераль асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Яго затрымалі 5 жніўня «безь якіх-колечы падстаў», паведамляе сайт «Альтэрнатывы».

Актывіста даставілі ў пастарунак і склалі пратакол паводле артыкула «за дробнае хуліганства». Пасьля гэтага яго адвезьлі ў суд, які пакараў Алега Кераля арыштам за парушэньне грамадзкага парадку. Пра гэта Кераль пасьпеў паведаміць сябрам праз тэлефон па дарозе ў турму на Акрэсьціна.

У «Альтэрнатыве» чарговы арышт сябра арганізацыі зьвязваюць зь яго актыўнай дзейнасьцю ў кампаніі «За незалежную Беларусь».

«Алег Кераль прымаў удзел у вывешваньні бел-чырвона-белай сымболікі і агітацыйных транспарантаў, а таксама ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыі ў абарону сувэрэнітэту і дэмакратыі ў Беларусі», — паведамілі ў «Альтэрнатыве».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG