Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 жніўня. Сустрэча з Алегам Трусавым у Галерэі Ў, дзень нараджэньня а. Аляксандра Надсана


Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане

Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане

Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. У Галерэі «Ў» адбудзецца «Сяброўская вечарына» з Алегам Трусавым, гісторыкам, навукоўцам, выкладчыкам, старшынёй ТБМ і сябрам беларускага ПЭН-цэнтру. Пачатак у 18 гадзінаў.

У Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці да 10 жніўня працягнецца Трэці летні лягер рамесьнікаў. Ён пройдзе на беразе ракі Пціч каля вёскі Озерычына. Удзельнікі гэтага летняга лягеру змогуць асвоіць пляценьне лазы — традыцыйнае беларускае рамяство, характэрнае для мясцовасьці, дзе адбудзецца зьлёт.

Сочы, Расея. Сустрэча прэзыдэнтаў Расеі, Армэніі і Азэрбайджана Ўладзімера Пуціна, Сержа Саргсяна і Ільхама Аліева.

Н’ю-Ёрк, ЗША. Пасяджэньне Рады бясьпекі ААН па сытуацыі ва Ўкраіне

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1618 — Гораду Друя нададзенае Магдэбурскае права 1655 ― захоп маскоўскім войскам сталіцы ВКЛ ― Вільні

1815 — Напалеон адправіўся ў высылку на востраў Сьвятой Алены

Пасьля перамогі няма ворагаў — усе людзі.

Напалеон Банапарт

1919 — польскія войскі занялі Менск

1945 — Другая Сусьветная вайна: СССР аб’явіў вайну Японіі

1949 — у Страсбуры адкрылася першая сэсія Рады Эўропы

1966 — у Кітаі абвешчаны пачатак «культурнай рэвалюцыі»

Каб зрынуць тую ці іншую палітычную ўладу, заўсёды неабходна перш за ўсё падрыхтаваць грамадзкую думку, зрабіць працу ў галіне ідэалёгіі. Так робяць рэвалюцыйныя клясы, так робяць і контррэвалюцыйныя клясы.

З пастановы ЦК КПК аб вялікай пралетарскай культурнай рэвалюцыі

Рычард Ніксан у Менску ў 1974 годзе

Рычард Ніксан у Менску ў 1974 годзе

1974 — прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан абвясьціў, што сыходзіць у адстаўку ў сувязі з уотэргейцкім скандалам.

Вас могуць ненавідзець, але тыя, хто ненавідзіць вас, ня здольныя перамагчы, пакуль вы не пачняце ненавідзець іх, і не загубіце самі сябе.

Рычард Ніксан, з прамовы ў дзень сыходу ў адстаўку

1990 — Ірак анэксаваў Кувэйт, што хутка прывяло ды вайны ў Пэрсыдзкай затоцы

2006 ― усталяваныя дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і Чарнагорыяй

2008 — пачатак расейска-грузінскай вайны

У гэты дзень нарадзіліся:

1879 ― Эмільяна Сапата, мэксыканскі рэвалюцыянэр

1882 ― Уладзіслаў Старэвіч, рэжысэр-аніматар беларускага паходжаньня

1926 ― Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Адзіночная камэра. 8 жніўня 1899 была запатэнтаваная лядоўня

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG