Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм’ер самаабвешчанай ДНР пайшоў у адстаўку


Адзін зь лідэраў сэпаратыстаў, прэм’ер-міністар самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) Аляксандар Барадай паведаміў у сваім твітэры, што пакідае гэтую пасаду.

Яшчэ ў канцы ліпеня Барадай зьехаў у Расею, пакінуўшы замест сябе выканаўцу абавязкаў, былога кіраўніка службы бясьпекі самаабвешчанай Прыднястроўскай рэспублікі Ўладзімера Анцюфеева.

Раней у Маскву зьехаў і падаў у адстаўку з пасады старшыні прэзыдыюму Вярхоўнага Савету ДНР Дзяніс Пушылін. Аляксандар Барадай — грамадзянін Расеі, 16 траўня на сэсіі Вярхоўнага Савету самаабвешчанай ДНР ён быў прызначаны кіраўніком ураду гэтага ўтварэньня. Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла Барадая ў вышук паводле падазрэньня ў стварэньні тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі.

XS
SM
MD
LG