Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея абмяркуе зь Беларусьсю павелічэньне паставак беларускага харчаваньня


Пра гэта агенцтву РИА-Новости заявіў міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Леанід Заяц. У прыватнасьці, ён паведаміў, што рашэньне расейскага кіраўніцтва абмежаваць імпарт замежнага харчаваньня зьвязанае з уведзенымі супраць Расеі санкцыямі.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб прымяненьні асобных спэцыяльных эканамічных мер у мэтах забесьпячэньня бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі».

Урад РФ зацьвердзіў пералік замежнай сельгаспрадукцыі, на якую распаўсюджваюцца расейскія санкцыі. Цалкам забаронены ўвоз ялавічыны, сьвініны, птушкі, рыбы, сыроў, малака, садавіны і гародніны з краінаў ЭЗ, Аўстраліі, Канады, ЗША, Нарвэгіі. Тэрмін забароны — адзін год.

Эмбарга не распаўсюджваецца на дзіцячыя тавары і харчаваньне, а таксама на прадукты, якія людзі самі набываюць за мяжой.

XS
SM
MD
LG