Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Заяц: Павелічэньне паставак харчоў у Расею не адаб'ецца на ўнутраным рынку


Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Леанід Заяц перакананы, што павелічэньне аб'ёмаў паставак беларускага харчаваньня ў Расею не адаб'ецца на ўнутраным рынку.

«Сытуацыя на ўнутраным рынку мяса-малочнай прадукцыі ў нас стабілізавалася, таму наша задача заключаецца ў тым, каб павышаць канкурэнтаздольнасьць айчыннай прадукцыі, пашыраць яе асартымэнт і прадстаўляць на зьнешніх рынках прадукт высокай спажывецкай якасьці», — заявіў міністар падчас прамой тэлефоннай лініі ў газэце «Белорусская нива».

Міністар адзначыў, што Беларусь упэўненая ў якасьці сваёй прадукцыі. «Гэта натуральны прадукт, бясьпечны, які можа канкураваць па сваіх спажывецкіх якасьцях зь любым эўрапейскім прадуктам», — падкрэсьліў Леанід Заяц.

XS
SM
MD
LG