Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэйсэр ЗША ідзе ў Чорнае мора


Крэйсэр Vella Gulf у Аэдэсе з студзені 2012 году

Крэйсэр Vella Gulf у Аэдэсе з студзені 2012 году

Крэйсэр ваенна-марскіх сілаў ЗША Vella Gulf, абсталяваныя сыстэмай супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны Aegis, накіроўваецца ў Чорнае мора, паведамляецца ў заяве камандаваньня Шостым флётам ВМС ЗША. Па дадзеных расейскага агенцтва ИТАР-ТАСС, карабель ужо ўвайшоў у акваторыю.

У паведамленьнях флёту адзначаецца, што заход крэйсэра ў воды Чорнага мора мае на мэце "спрыяньне міру і стабільнасьці" у рэгіёне. Місія крэйсэра палягае таксама ў дэманстрацыі прыхільнасьці ЗША ўзмацненьню калектыўнай бясьпекі саюзьнікаў і партнэраў па НАТО.

Крэйсэр Vella Gulf ўжо заплываў у Чорнае мора 23 траўня сёлета, перад прэзыдэнцкімі выбарамі ва Ўкраіне і пакінуў мора 12 чэрвеня.

Карабель месьціцца ў Норфалку (штат Вірджынія) і рэгулярна ўдзельнічае у розных марскіх апэрацыях Шостага флёту ВМС ЗША. Крэйсэр ўзброены крылатымі ракетамі Tomahawk, супрацьлодачнымі ракетамі ASROC, а таксама зэнітнымі кіраванымі ракетамі Standard-2 і Standard-3.

Згодна з канвэнцыяй Мантро, ваенныя караблі нечарнаморскіх дзяржаваў могуць знаходзіцца ў Чорным моры не болей за 21 дзень.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG