Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радаслаў Сікорскі: Ніхто не паверыць у міратворчую місію Пуціна


Радаслаў Сікорскі
Радаслаў Сікорскі

Расейскія ўлады ня маюць ніякага права ўвесьці войскі пад выглядам міратворчай місіі без дазволу ўкраінскай улады або Рады бясьпекі ААН.

Пра гэта міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў 6 жніўня ўэфіры польскай радыёстанцыі TOK-FM, паведамляе УНІАН.

«Ніхто не паверыць у міратворчую місію, нягледзячы на тое, якога колеру будуць расейскія танкі», — сказаў ён.

Сікорскі заявіў, што ўвод расейскіх войскаў у Украіну быў б парушэньнем міжнароднага заканадаўства, і на самай справе нявыгадным для самой РФ.

«Нават калі гэта будзе прадстаўлена як міратворчая місія, то ніхто не мае права ўтвараць такую місію бяз згоды дзяржавы, дзе такая місія рэалізуецца, або бяз згоды Рады бясьпекі ААН, якой ня будзе», — сказаў Сікорскі.

Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Польшчы сказаў, што ўвядзеньнем сваіх войскаў Расея створыць «самы замарожаны канфлікт на постсавецкай прасторы» і будзе вымушаная трымаць там «шматтысячны» ваенны кантынгент і ўтрымліваць «акупаваны» рэгіён за кошт уласнага бюджэту. Паводле ягоных словаў, гэта стала б «вялікім цяжарам» для расейскіх падаткаплацельшчыкаў.

Сікорскі таксама выказаўся за працяг перамоваў для вырашэньня канфлікту на Данбасе ў межах чатырохбаковых кантактаў прадстаўнікоў Украіны, ЗША, ЭЗ і Расеі, першы раўнд якіх адбыўся 17 красавіка гэтага года ў Жэнэве.

У той жа час ён дадаў, што «цяжка ўявіць», што Ўкраіна захоча прыняць удзел у такіх перамовах, калі Расея ўвядзе свае войскі ва ўсходнія рэгіёны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG