Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі масава распачынаюць крымінальныя справы супраць збанкрутаваных турапэратараў


Ужо распачатыя пяць крымінальных спраў аб махлярстве ў найбуйнейшых туркампаніях «Лябірынт», «Ружа вятроў Мір», «Ідэал-тур», «Нява» і «Экспа-тур», якія нядаўна прыпынілі сваю дзейнасьць. У выніку незаконных фінансавых апэрацыяў гэтых турапэратараў пацярпелі некалькі тысяч чалавек.

Пра гэта паведамлея ИТАР-ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Сьледчага камітэта РФ Уладзімера Маркіна.

«Па выніках дасьледчых праверак з боку Сьледчага камітэта па Маскве і Санкт-Пецярбургу распачатыя пяць крымінальных спраў па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных ч.4 арт.159 КК РФ (махлярства) па фактах незаконных фінансавых апэрацый, праведзеных турыстычнымі кампаніямі «Лябірынт", «Ружа вятроў Мір", «Ідэал-тур», «Нява», і «Экспа-тур», у выніку якіх пацярпелі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек», — сказаў Уладзімер Маркін.

«Практычна дзейнасьць названых турапэратараў ператварылася ў фінансавую піраміду», — адзначыў ён. Акрамя таго, распачатыя працэсуальныя праверкі ў сувязі з прыпыненьнем дзейнасьці іншых турапэратараў. Сьледчыя ў Маскве і Пецярбургу выяўляюць маёмасьць турфірмаў для арышту, каб кампэнсаваць шкоду пацярпелым турыстам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG