Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загад сэпаратыста Стралкова-Гіркіна зьнік з сайта Магілёўскай праваслаўнай эпархіі


сайт Магілёўскай эпархіі Беларускай праваслаўнай царквы

сайт Магілёўскай эпархіі Беларускай праваслаўнай царквы

На старонцы, дзе была публікацыя пра забарону лаянкі ў гэтак званым войску Наваросіі, напісана, што такі матэрыял ня знойдзены.

Перадрук сайтам праваслаўнай царквы загаду аднаго зь лідэраў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі выклікаў хвалю спрэчак і неадназначных ацэнак у камэнтарах на сайтах незалежных мэдыяў. Атрымаць камэнтар у праваслаўнага сьвятарства, дзеля чаго яны апублікавалі загад Стралкова-Гіркіна не ўдалося.

Служба бясьпекі Ўкраіна абвясьціла Стралкова-Гіркіна ў вышук па абвінавачаньні ў тэрарызме. 17 ліпеня Ігар Стралкоў паведаміў, што ў раёне Тарэза баевікі зьбілі самалёт АН-26. У той жа час быў зьбіты самалёт Боінг-777 Малайзійскіх авіяліній. Загінула 298 чалавек. Украінскія ўлады сьцвярджаюць, што самалёт быў зьбіты баевікамі-сэпаратыстамі з ЗРК «Бук»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG